Пошук

Папа Францішак і генерал Марк Мілі Папа Францішак і генерал Марк Мілі 

Папа прыняў старшыню Аб’яднанага камітэта загадчыкаў штабоў ЗША

Святы Айцец з вялікай цікавасцю выслухаў мае погляды адносна вайны і чалавечай трагедыі, якая адбылася ва Украіне, - сказаў журналістам амерыканскі генерал Марк Мілі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

21 жніўня 2023 года Францішак прыняў у Ватыкане старшыню Аб’яднанага камітэта загадчыкаў штабоў ЗША. Размаўляючы з журналістамі пасля аўдыенцыі вайсковец падкрэсліў, што Папа “безумоўна вельмі занепакоены ў сувязі тысячамі забітых і параненых, а таксама гібеллю нявінных мірных жыхароў”.

Мілі адзначыў, што размаўляў з Пантыфікам таксама пра іншыя пытанні, у тым ліку “шмат пра Афрыку”. Ён дадаў, што быў уражаны інфармаванасцю Святога Айца пра сусветныя падзеі. “Знаходжанне там, магчымасць паразмаўляць з ім пра актуальныя справы... гэта быў сапраўдны прывілей”, - прыводзіць словы генерала Марка Мілі каталіцкае інфармацыйнае агенцтва KAI.
 

22 жніўня 2023, 11:58