Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак моладзі: станьце чэмпіёнамі па братэрстве

Святы Айцец скіраваў кароткае пасланне з нагоды Міжнароднага дня моладзі, які штогадова адзначаецца 12 жніўня па ініцыятыве Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Дарагая моладзь, ніколі не губляйце адвагу, каб марыць і жыць па-вялікаму! Засвойце культуру клопату і пашырайце яе; станьце чэмпіёнамі па братэрстве; прымайце жыццёвыя выклікі, дазваляючы Богу і добрым дарадчыкам скіроўваць вас”, - напісаў Францішак у сацыяльнай сетцы X (былы Twitter).

Міжнародны дзень моладзі быў устаноўлены ў 1989 годзе. Яго мэта – нагадаць пра ролю маладых людзей у развіцці і будаванні міру, а таксама пра штодзённыя праблемы, якія яны сустракаюць на сваім жыццёвым шляху. Сёлетняя тэма ініцыятывы – Зялёныя навыкі для моладзі: на шляху да ўстойлівага міру.
 

12 жніўня 2023, 13:30