Пошук

Папа падчас візіту ў сядзібу супольнасці Cenacolo ў снежні 2021 года Папа падчас візіту ў сядзібу супольнасці Cenacolo ў снежні 2021 года 

Пантыфік да супольнасці Cenacolo: добра, што вы існуеце

Напрыканцы сустрэчы з вернікамі, якія сабраліся 16 ліпеня 2023 года на малітве Анёл Панскі ў Ватыкане, Папа шчыра прывітаў прадстаўнікоў супольнасці Cenacolo.

Марыя Валодзіна – Vatican News

"Я шчыра вітаю супольнасць Cenacolo, якая на працягу сарака гадоў з'яўляецца месцам гасціннага прыёму і развіцця чалавека. Я благаслаўляю маці Эльвіру, біскупа Салуца і ўсю супольнасць і яе сяброў. Добра - тое, што вы робіце, і добра, што вы існуеце! Дзякуй!” - такімі ўдзячнымі словамі Папа прывітаў прадстаўнікоў супольнасці, якая дапамагае маргінальнай моладзі, заблытанай у тунэлі наркотыкаў і алкагалізму, пераадольваць цяжкія сітуацыі і распачынаць новае жыццё.

У 2021 годзе Пантыфік наведваў рымскую сядзібу брацтва Добрага Самараніна супольнасці Cenacolo, разам з членамі якой памаліўся на заканчэнне Года, прысвечанага святому Юзафу.

17 ліпеня 2023, 11:11