Пошук

Папа Францішак Папа Францішак 

Галоўныя мерапрыемствы з удзелам Папы ў летнія месяцы

У летнія месяцы Францішак здзейсніць два апостальскіх падарожжы і ўзначаліць адну публічную святую Імшу, – вынікае з раскладу, апублікаванага 4 ліпеня 2023 года Службай папскіх літургічных цэлебрацый.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

23 ліпеня ў базіліцы святога Пятра Пантыфік прыме ўдзел у Эўхарыстыі з нагоды III Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей. Міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне (Лк 1, 50) – так гучыць яго тэма. Словы з Евангелля святога Лукі сугучныя з тэмай Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць праз месяц у Лісабоне (1-6 жніўня 2023 года) – Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну (Лк 1, 39). Яна адправілася наведаць састарэлую Альжбету і абвясціла ў Magnificat сілу запавету паміж маладымі і пажылымі.

З 2 па 6 жніўня Францішак будзе знаходзіцца ў Партугаліі. Яго апостальскае падарожжа звязана з XXXVII Сусветнымі днямі моладзі ў сталіцы краіны.

З 31 жніўня па 4 верасня адбудзецца апостальскі візіт Папы ў Манголію.
 

04 ліпеня 2023, 12:08