Пошук

Папа пасля выхаду з бальніцы імя Агасціна Джэмэлі Папа пасля выхаду з бальніцы імя Агасціна Джэмэлі  (ANSA)

Святы Айцец падзякаваў персаналу клінікі Джэмэлі

Францішак скіраваў кароткае пасланне да персаналу рымскай універсітэцкай бальніцы імя Агасціна Джэмэлі, у якой праходзіў лячэнне ў першай палове чэрвеня 2023 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У гэтым месцы пакут і надзеі я яшчэ раз змог адчуць сямейную, братэрскую і гасцінную атмасферу, якая мне вельмі дапамагла аднавіцца пасля аперацыі. Да ўсёй супольнасці Джэмэлі скіроўваю маю шчырую падзяку за чалавечую і духоўную блізкасць”, - напісаў Папа.

Святы Айцец быў шпіталізаваны пасля агульнай аўдыенцыі, якую правёў 7 чэрвеня 2023 года на ватыканскай плошчы святога Пятра. Урачы прынялі рашэнне аб неабходнасці хірургічнага ўмяшання ў сувязі з наяўнасцю ў яго ўшчэмленай пасляаперацыйнай грыжы з балявымі сімптомамі. Францішку была праведзена лапаратамія і пластыка брушной сценкі пратэзамі. 16 чэрвеня ён вярнуўся ў Ватыкан.
 

26 чэрвеня 2023, 12:49