Пошук

Рымская бальніца імя Агасціна Джэмэлі Рымская бальніца імя Агасціна Джэмэлі 

Святы Айцец дзякуе за блізкасць і просіць аб малітве

Францішак добра правёў першую ноч пасля перанесенай хірургічнай аперацыі, - паведаміў 8 чэрвеня 2023 года кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду спаслаўся на медыцынскі персанал, які сочыць за пасляаперацыйным станам Папы, інфармуючы, што Францішак правёў спакойную ноч і здолеў адпачыць. Агульны стан Святога Айца добры, ён прабывае ў свядомасці і дыхае самастойна. Добрымі аказаліся таксама вынікі кантрольных аналізаў.

“На працягу ўсяго дня ён будзе прытрымлівацца рэжыму неабходнага пасляаперацыйнага адпачынку”, - сказаў Бруні.

“Папу паведамляюць пра пасланні блізкасці і любові, якія паступілі за апошнія некалькі гадзін, і ён выказвае сваю ўдзячнасць, адначасова просячы працягваць маліцца за яго”, - дадаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
 

08 чэрвеня 2023, 12:48