Пошук

Клініка імя Агасціна Джэмэлі Клініка імя Агасціна Джэмэлі  (ANSA)

Працягваецца выздараўленне Папы: ён працуе, адпачывае і моліцца

Выздараўленне Пантыфіка ў клініцы імя Агасціна Джэмэлі пасля лапаратаміі і пластыкі брушной сценкі пратэзамі ідзе належным чынам, - паведаміла 12 чэрвеня 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Медыцынскі персанал паведамляе, што пасляаперацыйнае аднаўленне Святога Айца працягвае ісці належным чынам згодна з медыцынскімі прадпісаннямі”, - паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

“Францішак працягвае нармальна харчавацца. Раніцай 12 чэрвеня ён прыняў святую Эўхарыстыю, пасля чаго прысвяціў сябе працоўнай дзейнасці”, - паведаміў Бруні.

Паведамляецца таксама, што ў другой палове дня 11 чэрвеня Папа крыху прайшоўся, а таксама прысвяціў некалькі гадзін працы, перамяжоўваючы яе з адпачынкам і малітвай.

12 чэрвеня 2023, 12:54