Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа медперсаналу Джэмэлі: вы – святыя па суседству

Святымі па суседству назваў Францішак медыцынскі персанал аддзялення дзіцячай нейрапсіхіятрыі і нейрапедыятрыі бальніцы, у якой ён шпіталізаваны ў сувязі з хірургічнай аперацыяй.

Марыя Валодзіна – Vatican News

"Культываваць культуру блізкасці і пяшчоты" заклікаў Пантыфік медсясцёр, санітараў і дапаможны персанал аддзялення дзіцячай нейрапсіхіятрыі і нейрапедыятрыі клініцы імя Агасціна Джэмэлі, якія даслалі яму ліст 9 чэрвеня 2023 года. Аўтары ліста распавялі Святому Айцу пра пакуты маленькіх пацыентаў і іх бацькоў, якія “нясуць свой крыж не толькі дзякуючы веры, але і з павагі да самога жыцця”. Яны прызналіся, што іх сэрцы адзначаны "незгладжальнымі шрамамі", якія пакідаюць боль і смерць дзяцей і выклікаюць шмат разважанняў. У заключэнне яны пажадалі Францішку "хуткага выздараўлення".

У сваім пісьмовым адказе Папа назваў персанал дзіцячага аддзялення "святымі па суседству", а таксама “вобразам Касцёла як палявога шпіталя", таму што яны знаходзяцца побач з хворымі і тымі, хто адыходзіць у вечнасць. “Вы з'яўляецеся сведкамі як жыцця, так і смерці. Вы пакліканы несці суцяшэнне, палягчаць пакуты і суправаджаць маленькіх анёлаў да самага парога, дзе яны сустрэнуцца з Панам”, - напісаў Святы Айцец, заклікаючы медперсанал "заўсёды быць добрымі самаранамі, якія бяруць на сябе адказнасць за жыццё і боль блізкага".

12 чэрвеня 2023, 11:02