Пошук

Папа падчас візіту ў педыятрычнае аддзяленне анкалогіі і нейрахірургіі клінікі Джэмэлі Папа падчас візіту ў педыятрычнае аддзяленне анкалогіі і нейрахірургіі клінікі Джэмэлі 

Папа адведаў дзяцей у анкалагічным аддзяленні клінікі Джэмэлі

15 чэрвеня 2023 года Францішак здзейсніў візіт у педыятрычнае аддзяленне анкалогіі і нейрахірургіі рымскай бальніцы Агасціна Джэмэлі, дзе аднаўляецца пасля хірургічнай аперацыі, перанесенай на мінулым тыдні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Маленькія пацыенты прывіталі Папу разам з медыцынскімі работнікамі, якія клапоцяцца пра іх. Сустрэча прайшла ў цёплай, радаснай атмасферы ў калідоры дзіцячага аддзялення, куды Святы Айцец спусціўся з дзясятага паверху, дзе знаходзіцца яго палата.

Францішак выказаў дзецям сваю блізкасць і падтрымку, а таксама падзякаваў за малюнкі і лісты з пажаданнямі хуткага выздараўлення, якія атрымаў на іх на працягу апошніх дзён. Папа прывітаў таксама кіраўніцтва медыцынскай установы і прыватна паразмаўляў з парай пажылых людзей.

Святы Айцец наведаў педыятрычнае аддзяленне анкалогіі і нейрахірургіі рымскай бальніцы Агасціна Джэмэлі ўжо ў трэці раз. Упершыню ён завітаў туды пасля аперацыі, якая была яму зроблена ў ліпені 2021 года, а другі раз – калі быў шпіталізаваны з рэспіраторным захворваннем у сакавіку 2023 года.
 

15 чэрвеня 2023, 12:04