Пошук

Папа Францішак. Архіўнае фота Папа Францішак. Архіўнае фота 

Пантыфік: з’яднацца дзеля ўстойлівага і інтэгральнага развіцця

Прыкласці ўсе намаганні, каб зрабіць нашу планету ўстойлівай, - заклікаў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў Фестывалю інтэгральнай экалогіі, які прайшоў у горадзе Монтэф’ясконэ ў вобласці Лацыа ў Італіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Дзякую за тое, што вы сабраліся, каб разважаць і прасоўваць клопат пра супольным дом, які павінен быць прыярытэтам для ўсіх нас, якія яго насяляем, але ў першую чаргу для хрысціян”, - падкрэсліў Святы Айцец.

“Бог благаславіў нас дарам зямлі і таму мы павінны прыкласці ўсе нашы намаганні, каб зрабіць яе ўстойлівай. У сувязі з гэтым у энцыкліцы Laudato si’ я напісаў: тэрміновы заклік да абароны нашага супольнага дому ахоплівае клопат аб з’яднанні ўсёй чалавечай сям’і ў імкненні да ўстойлівага і інтэгральнага развіцця, бо ведаем, што ўсё можа змяніцца”, - дадаў ён.

Пантыфік запэўніў, што “Стварыцель нас не пакідае і ніколі не адмаўляецца ад сваёй задумы любові, не шкадуе, што стварыў нас, чалавецтва яшчэ мае здольнасць супрацоўнічаць у будаванні нашага супольнага дому”. “Хачу выказаць прызнанне, падтрымку і падзяку ўсім, хто ў розных сектарах чалавечай дзейнасці працуе для гарантавання абароны дому, які падзяляем”, - напісаў Папа, давяраючы ўдзельнікаў Фестывалю інтэгральнай экалогіі апецы Найсвяцейшай Панны Марыі.
 

25 чэрвеня 2023, 11:39