Пошук

Сільвіа Берлусконі Сільвіа Берлусконі  (AFP or licensors)

Пантыфік спачувае і моліцца за памерлага Сільвіа Берлусконі

Францішак спачувае ў сувязі са смерцю былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі, які памёр 12 чэрвеня 2023 года ва ўзросце 86 гадоў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Папа Францішак, даведаўшыся пра смерць Вашага любімага бацькі, сенатара Сільвіа Берлусконі, жадае выказаць сваю блізкасць Вам і Вашай сям'і і шчыра далучыцца да жалобы па галоўнаму герою італьянскага палітычнага жыцця, які выконваў дзяржаўныя абавязкі з энергічным тэмпераментам. Яго Святасць просіць Пана аб вечным супакоі для яго і аб суцяшэнні для тых, хто аплаквае яго смерць”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам у Мілан на імя дачкі былога прэм'ер-міністра Італіі Марыі Эльвіры Берлусконі.

Сільвіа Берлусконі быў шпіталізаваны ў бальніцу Сан-Рафаэле ў Мілане 9 чэрвеня 2023 года для лячэння хранічнай лейкеміі. На працягу многіх гадоў ён таксама пакутаваў ад сардэчных захворванняў і рака прастаты, а ў 2020 годзе яму быў дыягнаставаны каронавірус.

Пахаванне Сільвіа Берлусконі адбудзецца 14 чэрвеня 2023 года ў міланскім кафедральным саборы.

12 чэрвеня 2023, 16:40