Пошук

Францішак пасля выпіскі з клінікі Джэмэлі Францішак пасля выпіскі з клінікі Джэмэлі 

Пацверджаны папскія аўдыенцыі ў бліжэйшыя дні

Папа Францішак паўтарыў жэсты сваёй папярэдняй выпіскі з бальніцы пасля інфекцыйнага бранхіту ў красавіку 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, куды ён прыбыў з клінікі Джэмэлі, каб памаліцца і падзякаваць Маці Божай, Святы Айцец накіраваўся ў сваю ватыканскую рэзідэнцыю, у Дом святой Марты. Картэж уехаў праз Порта дэль Перуджына. Было 10.01. Францішка чакалі журналісты і тэлеаператары. Перад тым, як уехаць на тэрыторыю Ватыкана, Папа выйшаў са свайго белага Fiat 500 і павітаўся з паліцэйскімі.

Па дарозе ў Ватыкан Пантыфік спыніўся для кароткага прыватнага візіту ў доме законніц Istituto Maria Santissima Bambina, якія сабраліся на генеральны капітул.

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада пацвердзіў удзел Папы ў нядзельнай малітве Анёл Панскі і прыватных аўдыенцыях у бліжэйшыя дні, за выключэннем агульнай аўдыенцыі ў сераду 21 чэрвеня 2023 года, якую адмянілі, як патлумачыў Матэа Бруні, “для забеспячэння выздараўлення Святога Айца пасля аперацыі".
 

16 чэрвеня 2023, 11:31