Пошук

Рымская клініка імя Агасціна Джэмэлі Рымская клініка імя Агасціна Джэмэлі  (ANSA)

Другая ноч у бальніцы прайшла добра, Папа пачынае працаваць

Папа Францішак правёў яшчэ адну спакойную ноч у клініцы імя Агасціна Джэмэлі. Стан яго здароўя паляпшаецца, ён чытае газеты і пачынае працаваць, - паведаміла 9 чэрвеня 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы,

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Францішак добра адпачыў на працягу ночы. Медыкі паведамляюць, што клінічная карціна пастаянна паляпшаецца, а пасляаперацыйнае аднаўленне ідзе належным чынам”, - гаворыцца ў паведамленні кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні, распаўсюджаным 9 чэрвеня 2023 года.

Пасля сняданку Святы Айцец пачаў рухацца, правёўшы большую частку раніцы ў фатэлі. Гэта дало яму магчымасць праглядзець газеты і пачаць працаваць, - паінфармаваў Матэа Бруні.

09 чэрвеня 2023, 13:58