Пошук

Аўдыенцыя для Філіпэ Ладзарыні Аўдыенцыя для Філіпэ Ладзарыні  (ANSA)

Святы Айцец пазнаёміўся з праблемамі палестынскіх бежанцаў

11 мая 2023 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Генеральнага камісара ААН па дапамозе палесцінскім бежанцам на Блізкім Усходзе (UNRWA).

Ян Глінскі

Філіпэ Ладзарыні звярнуўся да Пантыфіка з просьбай дапамагчы свету не забываць пра лёс 5,9 мільёнаў чалавек, якія вымушаны пакідаць родны край і якія маюць права жыць у міры і годнасці.

Генеральны камісар прадставіў Святому Айцу беспрэцэдэнтныя выклікі, з якімі сутыкаюцца бежанцы ў сувязі з адсутнасцю перспектывы вырашэння іх цяжкай сітуацыі, выкліканай разбуральным землятрусам. Таксама была абмеркавана праца UNRWA сярод бежанцаў: больш чым паўмільёну маладых палестынцаў у больш чым 700 школах была прадастаўлена адукацыя.

Філіпэ Ладзарыні таксама ўручыў Папу ліст ад 15-гадовай дзяўчыны Лін, якая жыве ў лагеры для бежанцаў Духайша каля Бэтлеема. “Падобна іншым дзецям у лагеры, я хачу завяршыць сваю адукацыю, каб быць у стане пабудаваць сабе добрую будучыню і дапамагчы маёй сям’і і людзям у лагеры палепшыць сваё жыццё. Я палестынская бежанка і хачу жыць у міры, як дзеці ва ўсім свеце. Мы хочам мець свае правы, мы хочам жыць у свабодзе, міры і бяспецы, мы хочам хадзіць у школу спакойна і без страху”, – напісала дзяўчына.

UNRWA – структура Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая займаецца дапамогай палесцінскім бежанцам у Сірыі, Ліване, на заходнім беразе ракі Іардан і ў сектары Газа.
 

12 мая 2023, 08:36