Пошук

Пій ХІІ падчас выступлення перад камерай Пій ХІІ падчас выступлення перад камерай 

Святы Айцец: важна захаваць аўдыявізуальныя фонды Касцёла

Францішак накіраваў пасланне з нагоды першага пасяджэння Навуковага камітэта Фонду Audiovisual Memories of Catholicism (MAC).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа заклікаў касцёльную супольнасць да захавання гістарычных аўдыёвізуальных фондаў Касцёла: спадчыны, якая павінна быць захавана і ўпарадкавана ў адпаведнасці з навуковымі крытэрыямі. Ён не выключае, што ў адпаведнасці з motu proprio Яна Паўла II La cura vigilantissima, неўзабаве паўстане ўстанова, якая будзе функцыянаваць як Цэнтральны аўдыёвізуальны архіў Святога Пасада і Каталіцкага Касцёла.

Як адзначаюць заснавальнікі Фонду, ён быў створаны "ў адказ на культурную тэрміновасць аднаўлення, захавання і павышэння каштоўнасці гістарычнай аўдыёвізуальнай спадчыны і звязанай з ёй дакументальнай спадчыны, якая адносіцца да каталіцызму".
 

02 мая 2023, 13:15