Пошук

Францішак падчас запісу інтэрв'ю для праграмы A Sua Immagine Францішак падчас запісу інтэрв'ю для праграмы A Sua Immagine 

Святы Айцец наведаў штаб-кватэру грамадскага тэлебачання Італіі

Упершыню ў гісторыі Пантыфік наведаў студыю італьянскага грамадскага тэлебачання RAI, каб запісаць інтэрв'ю для каталіцкай праграмы A Sua immagine, абвясціў італьянскі грамадскі вяшчальнік.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Інтэрв'ю планавалі на cакавік, але яно было адкладзена ў сувязі са шпіталізацыяй Папы ў клініку імя Джэмелі.

Прыбыўшы на белым аўтамабілі, на якім ён звычайна ездзіць, Францішак выйшаў з машыны сваім ходам, а затым сеў у інваліднае крэсла. Апладысментамі і воклічам: Viva il Papa! яго віталі вядучая праграмы Ларэна Б’янкеці і група супрацоўнікаў.

Францішак стаў першым Наступнікам святога Пятра, які наведаў рымскую тэлестудыю RAI.

Інтэрв’ю выйдзе ў эфір у наступную нядзелю, 4 чэрвеня 2023 года.
 

29 мая 2023, 09:26