Пошук

Кніга пра афрыканскае падарожжа Францішка Рукі прэч ад Афрыкі! Кніга пра афрыканскае падарожжа Францішка Рукі прэч ад Афрыкі! 

Рукі прэч ад Афрыкі! – кніга пра афрыканскае падарожжа Францішка

22 мая 2023 года ў італьянскіх кнігарнях з'явілася кніга, прысвечаная паездцы Францішка ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан. У яе ўвайшлі прамовы Папы і сведчанні ўдзельнікаў візіту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прадмову напісала сусветна вядомая нігерыйская пісьменніца Чымаманда Нгозі Адычы. Выданне Рукі прэч ад Афрыкі! было выпушчана Libreria Editrice Vaticana.

У кнізе спалучаюцца прарочыя словы Святога Айца з галасамі кангалезскіх і паўднёвасуданскіх жанчын і мужчын, якія з вялікай адвагай і пакорай раскрываюць свой шлях пакуты і веры, даючы сведчанне рэдкай здольнасці чалавека прабачаць.

Яна ўзнаўляе розныя этапы пілігрымкі Францішка па афрыканскай зямлі, падкрэсліваючы яго блізкасць да дзвюх нацый, параненых вайной, збяднелых з прычыны драпежніцтва замежных дзяржаў, аслабленых разбэшчанасцю мясцовых палітычных класаў.

Папа наведаў Касцёл, які нават у экстрэмальнай сітуацыі сведчыць аб нястомнай прысутнасці хрысціян побач з беднымі, ахвярамі канфліктаў, згвалтаванымі жанчынамі, маладымі людзьмі, вымушанымі выкарыстоўваць зброю, дзецьмі, пазбаўленымі адукацыі і будучыні.

Цэнтральнае месца ў кнізе займае заклік: “Няхай Афрыка будзе галоўным героем свайго лёсу! (...) Няхай Афрыка, усмешка і надзея свету, стане больш важнай: няхай пра яе больш гавораць, няхай яна мае большае значэнне і прадстаўніцтва сярод народаў!”.
 

23 мая 2023, 10:03