Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Пантыфік: прысвяціць май марыйнай малітве аб заканчэнні вайны

Няхай май стане часам для ружанцовай малітвы ў інтэнцыі міру, - пажадаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У гэтым месяцы маі, які толькі распачаўся, я запрашаю вас аднавіць ваша ўшанаванне Маці Божай. Заахвочваю вас глыбей пазнаваць Марыю, увайсці ў блізкія адносіны з Ёю, прыняць Яе як духоўную Маці і ўзор вернасці Хрысту. Ёй, Маці суцяшэння і Каралеве супакою, даручаю змучанае насельніцтва Украіны”, - сказаў Францішак.

Вітаючы пілігрымаў, прысутных на ватыканскай плошчы, Пантыфік нагадаў просьбу, якую Маці Божай пераказала праз трох пастушкоў у Фаціме: штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру і заканчэння вайны.

Звяртаючыся да пілігрымаў з Польшчы, Святы Айцец падкрэсліў, што вернікі ў гэтай краіне, які і венгерскі народ, ушаноўваюць Багародзіцу як сваю каралеву. “Маліцеся аб Яе заступніцтве для вашых краін і для ўсёй Еўропы, просячы аб вытрываласці ў веры, адзінстве і супрацоўніцтве ў згодзе, а ў першую чаргу аб міры, асабліва для суседняй Украіны”, - заахвоціў Францішак.
 

03 мая 2023, 11:09