Пошук

Малітва за ахвяр страляніны ў Сербіі Малітва за ахвяр страляніны ў Сербіі  (AFP or licensors)

Пантыфік моліцца за ахвяр трагедыі ў Сербіі

Папа спачувае ў сувязі са стральбой у Сербіі, якая прывяла да гібелі шаснаццаці чалавек. Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме Францішка за подпісам кардынала Дзяржсакратара П'етра Параліна.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У тэлеграме, адрасаванай арцыбіскупу Бялграда Ладзіславу Немету, Папа выказаў шчырыя спачуванні ўсім, хто пацярпеў ад “бессэнсоўных актаў гвалту”, якія адбыліся ў Сербіі ў апошнія дні. Ён з глыбокім смуткам успрыняў вестку аб нядаўняй страляніне ў сталічнай школе, а таксама аб трагедыі ў Младзенаваце, што ў 50 кіламетрах на поўдзень ад Бялграда.

Святы Айцец духоўна падзяляе гора ўсіх тых, хто аплаквае смерць нявінных ахвяр і “даручае душы загінулых ласкавым абдымкам Уваскрослага Пана”. Заклікаючы суцяшэнне і сілу Святога Духа, Францішак удзяляе апостальскае благаслаўленне сем'ям загінулых і параненым, жадаючы ім стойкасці ў веры, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме.

3 мая 2023 года ў Бялградзе 13-гадовы хлопец адкрыў агонь у школе імя Уладзіслава Рыбнікара, забіўшы восем вучняў і вахцёра. На наступны дзень у Младэнаваце адбылася новая страляніна: 21-гадовы мужчына адкрыў агонь з аўтамабіля, забіўшы восем чалавек.

06 мая 2023, 08:55