Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік: даверым святому Андрэю Баболю справу міру ва Украіне

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 17 мая 2023 года ў Ватыкане, Святы Айцец нагадаў пра штодзённыя пакуты народа Украіны, а таксама падкрэсліў важнасць малітвы за мір.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Давайце ўсе маліцца да Пана за змучаную Украіну: там вялікія цярпенні, там столькі пакут... Молімся за параненых, за дзяцей, за тых, хто загінуў. Молімся, каб вярнуўся мір”, - сказаў Папа.

Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Францішак спаслаўся на ўспамін святога Андрэя Баболі, які адзначаўся ў Касцёле 16 мая. “Давайце даверым яму складаныя праблемы вашай радзімы і іншых краін, асабліва справу міру ва Украіне”, - заклікаў Пантыфік.

Звяртаючыся да вернікаў з арабскіх краін, Папа нагадаў, што май прысвечаны ў Касцёле Найсвяцейшай Панне Марыі. Ён заахвоціў прасіць заступніцтва Багародзіцы ў ружанцовай малітве, якую назваў “кампендыем усёй гісторыі нашага збаўлення”. “Святы Ружанец – гэта моцная зброя супраць зла, гэта эфектыўны сродак для дасягнення сапраўднага міру ў нашых сэрцах”, - дадаў Францішак.
 

17 мая 2023, 11:35