Пошук

Падчас папскай аўдыенцыі для афрыканскіх падлеткаў Падчас папскай аўдыенцыі для афрыканскіх падлеткаў 

Пантыфік да маладых афрыканцаў: будзьце пасламі міру

З нагоды святкавання Дня Афрыкі, Францішак прыняў 29 мая 2023 года ў Ватыкане групу падлеткаў, якія прадстаўляюць шматлікія нацыянальнасці, што пражываюць на гэтым кантыненце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа нагадаў аб тым, што свята, якое адзначаецца ў дзень заснавання Афрыканскага саюза 25 мая 1963 года, сімвалізуе барацьбу ўсяго кантынента за вызваленне, развіццё і эканамічны і сацыяльны прагрэс, а таксама за пашырэнне і паглыбленне афрыканскай культурнай спадчыны.

“Вы з'яўляецеся знакам гэтай багатай культурнай разнастайнасці. Запрашаю вас мець адвагу быць іншымі, каб засведчыць аб прыгожай велікадушнасці, служэнні, чысціні, мужнасці, прабачэнні, вернасці ў сужэнстве, малітве, барацьбе за справядлівасць і агульнае дабро, аб любові да бедных, грамадскім сяброўстве. (...) Вы – маладыя, у вас шмат талентаў, у вас вялікія амбіцыі, у вас вялікія мары: ідзіце за вялікімі марамі!” - заклікаў ён.

На думку Святога Айца, “адным з багаццяў Афрыкі з'яўляецца высокі інтэлект яе моладзі”. Гэта можа паспрыяць чалавечаму і інтэгральнаму развіццю афрыканскага грамадства.

Францішак пажадаў сваім гасцям прыслухоўвацца да меркавання і парад старэйшага пакалення. “Дыялог з каранямі, дыялог з пажылымі, з дзядулямі і бабулямі, з тымі, хто быў да нас, дазваляе нам рухацца наперад”, - адзначыў ён.

У часы, калі чалавецтва знаходзіцца “ў сур'ёзнай небяспецы”, Пантыфік заклікаў маладых людзей быць “пасламі міру, каб свет мог нанова адкрыць прыгажосць любові, сумеснага жыцця, братэрства і салідарнасці”.
 

29 мая 2023, 11:06