Пошук

Падчас урачэння Прэміі Паўла VI Серджа Матарэле Падчас урачэння Прэміі Паўла VI Серджа Матарэле 

Францішак уручыў Сержа Матарэле прэмію Паўла VI

29 мая 2023 года ў Клеменцінскай зале Апостальскага палаца Францішак асабіста ўручыў Міжнародную прэмію Паўла VI, прымеркаваную да 60-годдзя яго абрання, прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Сержа Матарэле.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваёй прамове Папа звярнуў увагу на слова служэнне, так важнае для сённяшняй палітыкі. “Святы Павел VI сказаў, што тыя, хто ажыццяўляе дзяржаўную ўладу, павінны разглядаць сябе "як слугі сваіх суайчыннікаў, з бескарыслівасцю і сумленнасцю, адпаведнымі іх высокай пасадзе", - нагадаў Францішак.

Але служэнне, на яго думку, рызыкуе застацца даволі абстрактным ідэалам без другога паняцця – адказнасці. “Служэнне ідзе побач з адказнасцю. Гэта, як вынікае з самога слова, здольнасць даваць адказы, абапіраючыся на ўласныя абавязацельствы, не чакаючы, пакуль іх дадуць іншыя”, - адзначыў Пантыфік.

Ён звярнуў увагу на тое, што “святы Павел VI адчуваў важнасць адказнасці кожнага чалавека за свет усіх, за свет, які стаў глабальным”. “Ён рабіў гэта, заклікаючы нас змагацца, не змірыўшыся з дысбалансам планетарнай несправядлівасці, таму што сацыяльнае пытанне – гэта пытанне маральнае і таму што салідарнасць пасля сусветных войнаў застаецца такой толькі ў тым выпадку, калі яна глабальная”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Ён выказаў радасць з нагоды ўручэння Прэміі прэзідэнту Матарэле. Ён падзякаваў італьянскаму палітыку “ад імя ўсіх, маладых і старых, тых, хто бачыць у ім настаўніка, але перш за ўсё паслядоўнага і ветлівага сведкі служэння і адказнасці”. Францішак перакананы, што Павел VI “быў бы задаволены” выбарам сёлетняга лаўрэата.

У заключэнне Папа працытаваў знакамітыя словы Паўла VI: "Сучасны чалавек больш ахвотна слухае сведак, чым настаўнікаў, а калі ён слухае настаўнікаў, то робіць гэта таму, што яны сведкі".
 

29 мая 2023, 12:20