Пошук

Сустрэча з Мітрапалітам Іларыёнам Сустрэча з Мітрапалітам Іларыёнам  (Vatican Media)

Святы Айцец сустрэўся ў Будапешце з Мітрапалітам Іларыёнам

Святога Айца адведаў Мітрапаліт Будапешцкі і Венгерскі Іларыён, які на працягу 13 гадоў быў старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сустрэча, якая адбылася ў сардэчнай атмасферы, працягвалася каля дваццаці хвілін. Яна прайшла ў нунцыятуры ў Будапешце, дзе Пантыфік спыніўся на час свайго візіту ў сталіцу Венгрыі.

Пра магчымасць гэтай сустрэчы казаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Матэа Бруні падчас прэзентацыі Апостальскага падарожжа Папы ў Венгрыю. 

29 красавіка 2023, 14:30