Пошук

Прадстаўнікі фонду Мадрэ дэ ла Эсперанса дэ Талавэра дэ ла Рэйна падчас аўдыенцыі ў Ватыкане Прадстаўнікі фонду Мадрэ дэ ла Эсперанса дэ Талавэра дэ ла Рэйна падчас аўдыенцыі ў Ватыкане  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Пантыфік: жыццё падобнае на Крыжовы шлях

“У жыцці, як і на Крыжовым шляху, у кожнага з нас ёсць свая праца, свая задача. Езус глядзіць на нас і радуецца нашым намаганням, радуецца любові, якую мы здольныя перадаць”, - перакананы Францішак.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэту думку Папа агучыў 15 красавіка 2023 года, сустракаючыся ў Ватыкане з прадстаўнікамі фонду Мадрэ дэ ла Эсперанса дэ Талавэра дэ ла Рэйна, якія штогод арганізуюць набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі іспанскага Таледа.

Жыццё, адзначыў Святы Айцец, падобны на Крыжовы шлях: “з аднаго боку, трэба многае падрыхтаваць, слухаць, вучыцца, эксперыментаваць; у рэшце рэшт, дапамагаць адно аднаму, вельмі часта маючы пакору прызнаць, што мы не можам зрабіць гэта ў адзіночку”. Затым трэба “мужнасці выйсці на вуліцы, несучы вобраз Збаўцы, каб усе маглі сузіраць яго”.

“Так вы прыносіце Езуса іншым, нават калі не ўсведамляеце гэтага, прыносіце яго сваімі жэстамі, сваімі песнямі, сваімі малітвамі. І гэта выдатна, што ў нашай крохкасці мы можам быць сведкамі Хрыста, місіянерамі Яго міласэрнасці, місіянерамі Яго любові! - заўважыў Пантыфік. Ён назваў сваіх гасцей “рукамі, нагамі, голасам і сэрцам Езуса”, людзьмі, якія дзеляцца з іншымі радасцю ад сустрэчы з Ім.

“Езус прыйшоў у свет, каб паказаць нам шлях на неба, адкрыць яго дзверы, і ў гэтым вялікая радасць, якую мы святкуем ва Уваскрасенні: мы вольныя тварыць дабро, ісці разам да гэтай мэты. І наш крыж – гэта значыць намаганні, пакуты, праца – выліваецца ў выдатны твор мастацтва, поўны фарбаў і надзеі, які, запалены ў нашых сэрцах, дае нам сілы і падахвочвае ісці наперад”, - звярнуў увагу Францішак.
 

15 красавіка 2023, 11:49