Пошук

Францішак прыняў Прэм’ер-міністра Украіны

27 красавіка 2023 года ў ватыканскім Апостальскім палацы Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэм’ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Затым старшыня ўкраінскага ўраду сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных перамоў, якія адбыліся ў Дзяржсакратарыяце, закраналіся розныя пытанні, звязаныя з вайной ва Украіне, асаблівая ўвага была нададзена гуманітарнаму аспекту і намаганням па аднаўленні міру. У гэтым жа кантэксце абмяркоўваліся таксама розныя тэмы жыцця і дзейнасці Цэркваў у краіне, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
 

27 красавіка 2023, 12:27