Пошук

 Францішку перадаюць абломак лодкі бежанцаў Францішку перадаюць абломак лодкі бежанцаў  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Святы Айцец атрымаў абломак лодкі бежанцаў

Францішку перадалі абломак лодкі бежанцаў, якая разбілася. Больш за 70 чалавек загінулі ў катастрофе ля берагоў Калабрыі ў канцы лютага 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

8 сакавіка 2023 года, пасля агульнай аўдыенцыі два святары з італьянскай архідыяцэзіі Кратонэ-Санта-Северына, ля берагоў якой патанулі людзі, уручылі Папу блакітны кавалак дрэва.

Святар з той жа архідыяцэзіі зрабіў крыж з іншых частак разбітай лодкі. Ксёндз Франчэска Лапрэтэ прызнаўся італьянскаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву SIR, што такім чынам хацеў захаваць памяць пра загінулых мігрантаў.

Драўляная лодка затанула 26 лютага 2023 года недалёка ад горада Кратонэ. Сярод загінулых было шмат дзяцей. Францішак успамінаў пра катастрофу падчас дзвюх апошніх нядзельных сустрэч з вернікамі на плошчы святога Пятра і маліўся за яе ахвяр.
 

09 сакавіка 2023, 12:01