Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа ўдзячны за малітву і віншаванні з юбілеем пантыфікату

Святы Айцец выказаў падзяку за малітву і віншаванні, якія атрымаў ад кіраўнікоў дзяржаў, рэлігійных лідараў і людзей з розных куткоў планеты ў дзясятую гадавіну яго абрання Біскупам Рыма.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У Ватыкане не было спецыяльных святочных сустрэч з нагоды юбілею, за выключэннем прыватнай малітвы Пантыфіка з яго бліжэйшымі супрацоўнікамі. Раніцай 13 сакавіка 2023 года ён узначаліў літургію ў Доме святой Марты, у якой бралі ўдзел кардыналы, якія пражываюць у Рыме, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Папа падзякаваў за малітву і віншаванні ў кароткім паведамленні на сваім акаўнце ў Twitter. “Дзякую за тое, што суправаджаеце мяне сваімі малітвамі. Прашу вас, працягвайце рабіць гэта”, - напісаў ён.

Хорхэ Марыа Бэрголіа быў абраны 265-м Наступнікам святога Пятра 13 сакавіка 2013 года. Па традыцыі дзень абрання Пантыфіка з’яўляецца святочным у Ватыкане.
 

14 сакавіка 2023, 12:33