Пошук

Аўдыецыя для Капітанаў-рэгентаў Сан-Марына Аўдыецыя для Капітанаў-рэгентаў Сан-Марына  (Vatican Media)

Пантыфік сустрэўся з Капітанамі-рэгентамі Сан-Марына

20 сакавіка 2021 г. Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане Капітанаў-рэгентаў Рэспублікі Сан-Марына Марыю Луізу Бэрці і Мануэля Чавата.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пасля размовы з Францішкам палітыкі сустрэліся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, падсакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Падчас шчырых перамоў у Дзяржсакратарыяце падкрэсліваліся выдатныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Сан-Марына. Абмяркоўваліся некаторыя тэмы, якія тычацца жыцця грамадства гэтай краіны. Закраналіся таксама пытанні міжнароднага характару, з асаблівай увагай да развіцця канфлікту ва Украіне, адносін у Еўропы і міграцыі. Было выказана супольнае пажаданне ўмацаваць супрацоўніцтва ў сферы мультылатэральнай дыпламатыі.
 

20 сакавіка 2023, 12:20