Пошук

Францішак падчас Імшы ў Папяльцовую сераду. Ілюстрацыйнае фота Францішак падчас Імшы ў Папяльцовую сераду. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Рым: Святы Айцец на літургіі Папяльцовай серады

22 лютага 2023 года Францішак узначаліць Эўхарыстыю на пачатак Вялікага посту. Яна пройдзе традыцыйна на рымскім пагорку Авенцін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Набажэнства ў Папяльцовую сераду пачнецца малітвай у рымскім бенедыкцінскім касцёле святога Анзэльма. Пасля кардыналы, біскупы, святары, манахі і свецкія вернікі пройдуць у працэсіі да базылікі святой Сабіны, якая знаходзіцца на рымскім пагорку Авенцін. Там у 17.00 Папа ўзначаліць Эўхарыстычную цэлебрацыю з благаслаўленнем попелу.

Нагадаем, у 2022 годзе Францішак не браў удзел у традыцыйнай рымскай пакаяннай працэсіі і святой Імшы ў сувязі з болем у калене. Цэлебрацыю на пачатак Вялікага посту ўзначаліў кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.
 

22 лютага 2023, 11:18