Пошук

Папа падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта Папа падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта  (ANSA)

Пантыфік: я адкрыты для сустрэчы з прэзідэнтамі Украіны і Расіі

“Я адкрыты для сустрэчы з абодвума прэзідэнтамі, і Украіны, і Расіі”, - заявіў Папа 5 лютага 2023 года падчас імправізаванай прэс-канферэнцыі на борце самалёта па дарозе з Джубы ў Рым.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак прызнаўся, што не паехаў у Кіеў толькі таму, што ў той час нельга было паехаць у Маскву, але вёў на гэту тэму дыялог. Сюды ўпісваецца і яго візіт у расійскае пасольства пры Святым Пасадзе 25 лютага 2022 года, падчас якога ён заявіў, “што хоча паехаць у Маскву на размову з Пуціным, пры ўмове існавання хоць невялікага акна для перамоў”. Святы Айцец назваў гэта жэстам у бок Пуціна.

Пантыфік звярнуў увагу на тое, што вайна ва Украіне не адзіная. Ён згадаў Сірыю, Емен, М’янму, ачагі канфліктаў у Лацінскай Амерыцы. “Так, ёсць войны, якія больш важныя з прычыны шуму, які яны ствараюць, але ўвесь свет ваюе і самаразбураецца. Трэба сур'ёзна задумацца – гэта самазнішчэнне”, - сказаў Папа, звяртаючы ўвагу на тое, што ваенная эскалацыя можа прывесці да жудасных наступстваў.
 

05 лютага 2023, 18:00