Пошук

Папа на малітве перад абразом Salus Populi Romani Папа на малітве перад абразом Salus Populi Romani 

Францішак падзякаваў Багародзіцы за візіт у Афрыку

Святы Айцец здзейсніў традыцыйны прыватны візіт у рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за падарожжа, якое з 31 па 5 студзеня 2023 года здзейсніў у Афрыку.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Сёння вечарам, вярнуўшыся з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і з экуменічнай пілігрымкі міру ў Паўднёвы Судан, як гэта прынята напрыканцы кожнага Апостальскага падарожжа, Папа Францішак накіраваўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, спыніўшыся на малітве перад абразом Панны Salus Populi Romani. Пасля візіту ён вярнуўся ў Ватыкан”, - паінфармавала 5 лютага 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Пілігрымка Францішка на афрыканскі кантынент стала яго 40-м Апостальскім падарожжам. Базыліку Санта-Марыя-Маджорэ Папа наведаў ужо 104-ты раз ад пачатку свайго пантыфікату.
 

06 лютага 2023, 10:00