Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа пра небяспеку ідэалагізацыі сінадальнага шляху ў Германіі

Адносіны з Кітаем, сінадальны шлях у Германіі і сексуальныя злоўжыванні ў Касцёле ўзгадваліся Святым Айцом у вялікім інтэрв’ю агенцтву Associated Press.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак выказаўся за працяг цярплівага дыялога з Кітаем, а таксама распавёў, што 6 студзеня 2023 года сустракаўся ў Ватыкане з кітайскім кардыналам Джозэфам Чэнем, які цяпер займаецца турэмным душпастырствам і “знаходзіцца ў турме цэлымі днямі”. “Ён з’яўляюцца сябрам і ахоўнікаў-камуністаў, і вязняў. Усе яго прымаюць вельмі добра. Гэта чалавек, які выклікае вялікую сімпатыю”, - дадаў Папа.

Пантыфік крытычна пракаментаваў “сінадальны шлях у Германіі”, звяртаючы ўвагу на тое, што ён можа стаць небяспечна ідэалагізаваным. “Дыялог – гэта добра”, але “нямецкі досвед не дапамагае”, - сказаў Папа, падкрэсліваючы, што сінадальным працэсам у Германіі кіруюць “эліты” і ён не заахвочвае “увесь Божы народ”.

Святы Айцец прызнаўся, што з болем даведаўся пра злоўжыванні ў дачыненні да некаторых законніц, здзейсненыя ксяндзом Марка Рупнікам, вядомым езуітам, тэолагам і мастаком. Гаворка ідзе пра выпадкі, якія мелі месца каля 30 гадоў таму ў Славеніі і больш нядаўнія ў Італія. “Для мяне гэта стала вялікай нечаканасцю і ранай”, - сказаў Францішак.
 

26 студзеня 2023, 11:25