Пошук

Плошча святога Пятра Плошча святога Пятра  (Vatican Media)

Папа павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Божым Нараджэннем

Святы Айцец скіраваў свае віншаванні з нагоды Божага Нараджэння праваслаўным і католікам Усходніх Цэркваў і пажадаў украінцам міру.

Марыя Валодзіна – Vatican News

“Я шчыра віншую супольнасці Усходніх Цэркваў, як каталіцкіх, так і праваслаўных, якія заўтра будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Асабліва хацелася б, каб гэтае віншаванне дасягнула братоў і сясцёр змучанага ўкраінскага народа. Няхай Нараджэнне Збаўцы ўсяляе суцяшэнне, усяляе надзею і натхняе на канкрэтныя крокі, якія, нарэшце, змогуць прывесці да сканчэння баявых дзеянняў і міру. Мы шмат молімся за Украіну і за мір”, - сказаў Францішак пасля малітвы Анёл Панскі, якая прайшла 6 студзеня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

06 студзеня 2023, 12:54