Пошук

Папа Францішак Папа Францішак 

Каляндар папскіх цэлебрацый на канец студзеня і люты

12 студзеня 2023 года ў Ватыкане быў апублікаваны расклад публічных цэлебрацый, якія Святы Айцец узначаліць на працягу двух бліжэйшых месяцаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Адкрываецца каляндар святой Імшой, якую Пантыфік будзе цэлебраваць ў 9.30 раніцы 22 студзеня ў базіліцы святога Пятра з нагоды Нядзелі Божага Слова.

Праз два дні, 25 студзеня, Папа ўзначаліць малітву Нешпараў у рымскай базыліцы святога Паўла за мурамі з нагоды завяршэння 56-га Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян.

Паведамляецца таксама, што з 31 студзеня па 5 лютага Святы Айцец здзейсніць апостальскае падарожжа ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан.

12 студзеня 2023, 11:59