Пошук

Францішак падчас звароту да журналістаў у пачатку падарожжа Францішак падчас звароту да журналістаў у пачатку падарожжа 

Хвіліна маўчання ў папскім самалёце над пустыняй Сахара

31 студзеня 2023 года, на борце самалёта па дарозе ў Кіншасу Францішак прывітаў журналістаў, якія адправіліся з ім у афрыканскае падарожжа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
 
Святы Айцец выказаў шкадаванне, што не змог прайсці праз увесь самалёт і індывідуальна падысці да кожнага з супрацоўнікаў СМІ. Яму перашкаджае боль у калене. Аднак кожны з іх падышоў да Папы і абмяняўся з ім некалькімі словамі.
 
“Дзякуй, што вы тут са мной, што ўсе разам, дзякуй за вашу добрую працу, якая вельмі дапамагае, паколькі дазваляе людзям, якія цікавяцца папскімі падарожжамі, сачыць за імі праз вашы фота і відэа, думкі і разважанні”, - звярнуўся Пантыфік да сваіх спадарожнікаў.
 
Пралятаючы над пустыняй Сахара, Папа запрасіў да хвіліны маўчання і малітвы ў цішыні за ўсіх, хто няўдала спрабаваў перасекчы гэтае месца, а таксама Міжземнае мора ў надзеі на лепшае жыццё.

 

31 студзеня 2023, 12:18