Пошук

На выставе 100 батлеек у Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота На выставе 100 батлеек у Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота 

Папа заклікаў скараціць калядныя выдаткі на карысць украінцаў

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 14 снежня 2022 года, Францішак заклікаў скараціць святочныя выдаткі і накіраваць зэканомленыя такім чынам грошы на дапамогу людзям ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Адновім нашу блізкасць да змучанага ўкраінскага народа праз пастаянную малітву за нашых братоў і сясцёр, якія так пакутуюць. Браты і сёстры, кажу вам: ва Украіне шмат пакут!”, - звярнуўся Папа да вернікаў.

Ён спаслаўся на набліжэнне святаў і прапанаваў адмысловую ініцыятыву. “Прыемна святкаваць Божае Нараджэнне, але давайце крыху знізім узровень калядных выдаткаў, давайце арганізуем больш сціплае святкаванне, з больш сціплымі падарункамі. Давайце тое, што зэканомім, накіруем украінскаму народу, які жыве ў нястачы, ён так пакутуе, галадае і мерзне, а колькі памірае ад таго, што побач няма дактароў і медсясцёр. Памятайма: Божае Нараджэнне – так, у міры з Богам – так, але з украінцамі ў сэрцы. І давайце прапануем ім гэты канкрэтны жэст”, - заклікаў Святы Айцец.
 

14 снежня 2022, 10:33