Пошук

Францішак і Іеранім ІІ. Ілюстрацыйнае фота Францішак і Іеранім ІІ. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак перадаў Іераніму ІІ тры фрагменты Парфенона

Пантыфік перадаў прадстаяцелю Грэчаскай Праваслаўнай Царквы мармуровыя фрагменты Парфенона, якія захоўваліся ў Ватыканскіх музеях.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Святы Айцец Францішак, у якасці канкрэтнага знаку свайго шчырага жадання працягваць экуменічны шлях сведчання Праўды, вырашыў перадаць Яго Блаславенству Іераніму ІІ, Архіепіскапу Афінскаму і ўсёй Грэцыі, тры фрагменты Парфенона, якія на працягу стагоддзяў з клопатам захоўваліся ў папскіх калекцыях і Ватыканскіх музеях і былі выстаўлены на агляд мільёнаў наведвальнікаў з усяго свету”, - паведаміла 16 снежня 2022 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Тры фрагменты афінскага Парфенона апынуліся ў папскіх калекцыях у ХІХ стагоддзі. Некаторыя мармуровыя аздабленні гэтага помніка захоўваюцца таксама ў музеях Вялікабрытаніі, Галандыі, Аўстрыі, Францыі і Германіі. Грэчаскія царкоўныя і дзяржаўныя ўлады неаднаразова звярталіся з просьбай вярнуць гэтыя аб'екты культурнай спадчыны.

Францішак сустракаўся з Іеранімам ІІ 4 і 5 снежня 2021 года ў рамках Апостальскага падарожжа на Кіпр і ў Грэцыю. Яны пацвердзілі гатоўнасць працягваць ісці шляхам братэрства і міру.

16 снежня 2022, 12:02