Пошук

Папа падчас развітання з каралём Бахрэйна Папа падчас развітання з каралём Бахрэйна 

Святы Айцец завяршыў Апостальскі візіт у Бахрэйн

Папа завяршыў візіт у Бахрэйн – 58-ю краіну, якую ён адведаў ад пачатку свайго пантыфікату. Пілігрымка стала 39-м Апостальскім падарожжам Францішка.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

6 лістапада 2022 года, пасля сустрэчы з бахрэйнскім духавенствам, кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі і душпастырскімі работнікамі, Пантыфік здзейсніў прыватны візіт у старыжытны касцёл Найсвяцейшага Сэрца ў Манаме, дзе сустрэўся з групай вернікаў з розных краін Персідскага заліву, выказаўшы ім падзяку за сведчанне веры і адзінства з Паўсюдным Касцёлам.

Потым Францішак накіраваўся на авіябазу Сахір, якая размяшчаецца ў пяці кіламетрах ад горада Авалі. Там са Святым Айцом развіталіся кароль Бахрэйна Хамад ібн Іса Аль Халіф, члены каралеўскай сям’і, імам Аль-Азхара Ахмад Аль-Таеб і мясцовыя каталіцкія біскупы.

Папа апошнім узышоў на борт самалёта авіякампаніі Gulf Air, якім вылецеў у Рым. Маршрут палёта пралягае праз паветраную прастору Бахрэйна, Кувейта, Ірака, Турцыі, Грэцыі, Албаніі і Італіі. Ён будзе працягвацца каля 5 гадзін 35 хвілін. Прылёт у рымскі аэрапорт Ф’юмічына чакаецца ў 16.35 па мясцовым часе. 

Падарожжа Францішка ў Бахрэйн праходзіла 3-6 лістапада 2022 года. Яго галоўнай мэтай было падтрыманне мясцовай каталіцкай супольнасці і ўдзел у Бахрэйнскім форуме на карысць дыялогу: Усход і Захад за чалавечае суіснаванне – буйной міжрэлігійнай канферэнцыі, якая праводзіцца пад патранатам караля гэта краіны Аравійскага паўвострава.
 

06 лістапада 2022, 12:49