Пошук

Папа Францішак і кароль Бахрэйна Папа Францішак і кароль Бахрэйна 

Святы Айцец прыбыў у Бахрэйн

Святы Айцец прыбыў у Бахрэйн. Самалёт авіякампаніі ITA Airways з Пантыфікам на борце прызямліўся на авіябазе Сахір у Авалі каля 16.45 па мясцовым часе.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфіка сустракаў кароль Бахрэйна Хамад ібн Іса Аль Халіфа, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў і мясцовага Касцёла. У той час як Папа і члены каралеўскай сям’і праходзілі ўздоўж ганаровай варты, вітаючы афіцыйныя дэлегацыі, дзеці ў традыцыйных строях раскідвалі на іх шляху пялёсткі руж.

Святы Айцец і бахрэйнскі манарх правялі кароткую прыватную размову, пасля чаго разам прывіталі імама каірскага ўніверсітэта Аль-Азхар Ахмада Аль-Таеба. Затым яны накіраваліся ў Sakhir Royal Palace – каралеўскую рэзідэнцыю ў Авалі, дзе прайшла афіцыйная цырымонія прывітання Францішка, яго перамовы з каралём і сустрэча з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.
 

03 лістапада 2022, 15:43