Пошук

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца ў сталіцы Бахрэйна Манаме Касцёл Найсвяцейшага Сэрца ў сталіцы Бахрэйна Манаме 

Святы Айцец папрасіў падтрымаць малітвай яго падарожжа ў Бахрэйн

Францішак падзякаваў Каралю, уладам, католікам і ўсяму насельніцтву Бахрэйна за запрашэнне і падрыхтоўку яго візіту ў краіну. Ён адправіцца туды паслязаўтра, 3 лістапада 2022 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

1 лістапада 2022 года, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, Папа прызнаўся, што падарожжа пройдзе “пад сцягам дыялогу”: ён возьме ўдзел у Форуме, які разгледзіць “істотную неабходнасць Усходу і Захаду ў больш шырокай сустрэчы адно з адным на карысць чалавечага суіснавання”. Таксама Пантыфік мае жаданне дыялогу “з прадстаўнікамі рэлігій, асабліва з мусульманамі”.

“Прашу ўсіх суправаджаць мяне малітвай, каб кожная сустрэча і кожнае мерапрыемства сталі плённай магчымасцю ў імя Бога падтрымаць справу братэрства і міру, якія ў наш час вельмі патрэбныя”, - звярнуўся Францішак да вернікаў, сабраных на плошчы святога Пятра.
 

01 лістапада 2022, 12:43