Пошук

Падчас аўдыенцыі для студэнтаў і выкладчыкаў Інстытута тэалогіі кансэкраванага жыцця Claretianum Падчас аўдыенцыі для студэнтаў і выкладчыкаў Інстытута тэалогіі кансэкраванага жыцця Claretianum 

Папа: Касцёлу і свету неабходна прысутнасць кансэкраваных асоб

Францішак асабіста павіншаваў калектыў Інстытута тэалогіі кансэкраванага жыцця Claretianum з 50-годдзем заснавання. 7 лістапада 2022 года ў Ватыкане прайшла адмысловая аўдыенцыя.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Касцёлу і свету неабходна прысутнасць кансэкраваных асоб, перакананы Папа. Патрэбны іх досвед камуніі, выбар на карысць бедных, салідарнасць, братэрства без меж і місіянерства. Калі падыходзіць з такім настроем, “дар кансэкраванага жыцця і яго місія ў Касцёле і ў свеце будуць мець большую вагу”.

“Сённяшняе кансэкраванае жыццё не можа быць знясілена недахопам пакліканняў або старэннем. Тыя, хто дазваляе сабе песімізм, адмаўляюцца ад веры. Чым больш мы падыходзім да манаскага жыцця праз слова Божае і гісторыю і творчасць заснавальнікаў, тым больш мы здольныя жыць будучыняй з надзеяй. Ёсць тыя, хто занадта шмат засяроджваецца на знешнім (структуры, дзейнасці...) і губляе з-пад увагі звышбагацце ласкі, якая існуе ў людзях і супольнасцях”, - звярнуў увагу Францішак.

Святы Айцец пажадаў даследчыкам манаскага жыцця “старанна клапаціцца пра супольнае жыццё, жыць міжкультурнасцю як падарожжам братэрства і місіі, спрыяць сустрэчы паміж рознымі пакаленнямі ў кансэкраваным жыцці, у Касцёле і ў грамадстве”.

“Евангелле вучыць, што ёсць беднасць, якая зневажае і забівае, і іншая беднасць, беднасць Езуса, якая вызваляе і робіць нас шчаслівымі. Як кансэкраваныя асобы, вы атрымалі велізарны дар удзелу ў беднасці Езуса. Не забывайце ні ў сваім жыцці, ні падчас працы ва ўніверсітэце пра тых, хто жыве ў іншай беднасці. Каб жыццё перамагло смерць, а годнасць – несправядлівасць”, - заклікаў Пантыфік студэнтаў і выкладчыкаў Інстытута тэалогіі кансэкраванага жыцця Claretianum.
 

07 лістапада 2022, 13:09