Пошук

Францішак у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ Францішак у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ 

Пантыфік даверыў Маці Божай падарожжа ў Бахрэйн

Францішак даверыў Маці Божай падарожжа ў Каралеўства Бахрэйн. 2 лістапада 2022 года вечарам ён, як звычайна перад замежнымі пілігрымкамі, накіраваўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дагэтуль адбылося 100 візітаў Папы ў гэты рымскі храм, якія лічацца афіцыйнымі з моманту яго абрання. Святы Айцец адпраўляецца сюды на малітву перад ад’ездам і пасля вяртання ў рамках сваіх апостальскіх падарожжаў за мяжу.

Хорхэ Марыа Берголіа, перад абраннем на Пасад святога Пятра, заўсёды, калі наведваў Рым, маліўся перад абразом Salus Populi Romani. Ён быў тут і напярэдадні ўрачыстага адкрыцця канклава 2013 года, а таксама пасля яго завяршэння.
 

03 лістапада 2022, 09:26