Пошук

Аўдыенцыя для аргентынскай футбольнай каманды Talla Baja Аўдыенцыя для аргентынскай футбольнай каманды Talla Baja 

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі фіналістаў European Short Cup

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі фіналістаў І Еўрапейскага футбольнага чэмпіянату спартсменаў з нізкаросласцю, які прайшоў у Іспаніі. Сустрэча адбылася 26 кастрычніка 2022 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У фінале аргентынская каманда Talla Baja перамагла каманду гаспадароў турніра з лікам 11:3. Некалькі месяцаў таму яна выйграла таксама чэмпіянат Кубка Амерыкі. Пасля завяршэння спабоніцтваў спартсмены прыбылі ў Ватыкан, дзе іх прыняў Папа, адзначаючы, што дасягненням атлетаў на футбольным полі папярэднічала выключная мужнасць у жыцці.

“Беражыце гэту мужнасць, ніколі не адмаўляйцеся ад яе. Даражыце мужнасцю, каб ісці наперад па жыцці такімі, якімі вы ёсць: з інтэлектуальнымі, афектыўнымі, фізічнымі здольнасцямі”, - заклікаў сваіх гасцей Пантыфік. Ён заўважыў, што ў жыцці ёсць песімісты, якія глядзяць на ўсё, што з імі здараецца, з апушчаным позіркам і ўпадаюць у дэпрэсію, бо заўважаюць толькі “горкія гарызонты”. Але ёсць і “аптымісты, такія як вы – якія падыходзяць да цяжкасцей, гледзячы ўверх”: яны імкнуцца перамяніць у дабро ўсё, нават тое, што можа здавацца негатыўным”, - сказаў Францішак, дадаючы, што ў гэтым і заключаецца чалавечая сталасць.
 

28 кастрычніка 2022, 14:02