Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: памолімся за Украіну і іншыя народы, якія пакутуюць ад вайны

Папа заклікаў да ружанцовай малітвы за народ Украіны і іншыя народы, якія пакутуюць ад насілля і беднасці, а таксама адзначыў прыклад новых благаслаўлёных.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У бліжэйшы аўторак, 18 кастрычніка, фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” правядзе ініцыятыву “Мільён дзяцей моляцца Ружанец за мір у свеце”. Дзякую ўсім дзецям, якія прымуць у ёй удзел! Давайце далучымся да іх і даверым заступніцтву Багародзіцы шматпакутны ўкраінскі народ і іншыя народы, якія пакутуюць ад вайны і ўсялякіх форм насілля і беднасці”, - заклікаў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 16 кастрычніка 2022 года прайшла ў Ватыкане.

Папа нагадаў, што 17 кастрычніка будзе адзначаецца Сусветны дзень барацьбы за ліквідацыю галечы, заклікаючы ўсіх зрабіць свой унёсак, каб ніхто не адчуваў сябе адчужаным па прычыне беднасці.

Святы Айцец заўважыў, што 16 кастрычніка ў італьянскім горадзе Бовес, у паўночным рэгіёне П’емонт, адбылася беатыфікацыя двух мучанікаў часоў Другой сусветнай вайны: ксяндза Джузэпэ Бэрнардзі і ксяндза Марыя Гібаўда, забітых з нянавісці да веры ў 1943 годзе.

“У сітуацыі крайняй небяспекі яны не пакінулі давераны ім народ, але дапамагалі яму аж да аддання свайго жыцця, раздзяліўшы трагічны лёс іншых грамадзян, забітых нацыстамі. Няхай іх прыклад абудзіць у святарах жаданне быць пастырамі паводле сэрца Хрыста, быць заўсёды побач са сваім народам”, - пажадаў Пантыфік.
 

16 кастрычніка 2022, 13:08