Пошук

Аўдыенцыя для ўдзельнікай Міжнароднага спартыўнага кангрэсу Аўдыенцыя для ўдзельнікай Міжнароднага спартыўнага кангрэсу 

Францішак: спорт – цудоўны саюзнік у пабудове міру

Францішак нагадаў пра ролю спорта ў стварэнні супольнасці, пра адукацыйную і сацыяльную карысць спорта, які не павінен скарацца перад логікай спажывецкага бізнесу.

Марыя Валодзіна – Vatican News

30 верасня 2022 года Святы Айцец звярнуўся да прадстаўнікоў свету спорту, якія прымалі ўдзел у Міжнароднага спартыўнага кангрэсу, арганізаванай у Ватыкане Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Прасоўваць спорт, даступны для ўсіх і кожнага, “гэта вялікая задача” і “выклік, з якім аднаму чалавеку не справіцца”. Толькі разам можна дасягнуць мэтаў алімпійскага дэвізу altius, citius, fortius (“Вышэй, хутчэй, мацней”), - падкрэсліў Папа.

Па словах Пантыфіка, спорт з’яўляецца “генератарам супольнасці”, асабліва для моладзі, бо стварае таварыства, нараджае сяброўства і пачуццё прыналежнасці, а таксама спрыяе згодзе і міру. Сёння нам вельмі патрэбна педагогіка міру, каб вырасціць культуру міру, пачынаючы з паўсядзённых адносін паміж людзьмі і заканчваючы адносінамі паміж народамі і краінамі. Калі спорт перадае ідэю адзінства і згуртаванасці, ён зможа стаць цудоўным саюзнікам у пабудове міру, - дадаў Францішак.

Акрамя таго, спорт павінен спрыяць стварэнню сталых людзей. “Па-за межамі гэтай логіцы існуе рызыка патрапіць у жарнавы бізнесу, прыбытку, спажывецкай відовішчнасці, якая вырабляе “персанажаў”, чый вобраз можна эксплуатаваць. Але гэта ўжо не спорт. Спорт – гэта адукацыйная і сацыяльная карысць, такім ён і павінен заставацца!”, - зазначыў Святы Айцец.

Неабходна ліквідаваць “тыя фізічныя, сацыяльныя і культурныя бар’еры, якія перашкаджаюць агульнай даступнасці спорту”. Кожны чалавек, нават у стане ўразлівасці ці інваліднасці, павінен мець магчымасць займацца спортам і развіваць свае таленты. “Гэта прыгода, якую вы, спартсмены, добра ведаеце, таму што ні адзін з вас не з’яўляецца звышчалавекам, у вас ёсць абмежаванні, але вы спрабуеце праявіць сябе найлепшым чынам. Гэта прыгода мае пах аскетызму, пошуку таго, што ўдасканальвае нас і заахвочвае ісці далей. У аснове гэтага пошуку ляжыць імкненне да той прыгажосці і поўнасці жыцця, пра якія Бог марыць для кожнай Сваёй істоты”.

Касцёл блізкі да спорту, бо бачыць у ім месца сустрэчы людзей, фарміравання каштоўнасцяў і братэрства. Таму спорт займае важнае месца ў Касцёле, “асабліва ў школах, араторыях і моладзевых цэнтрах”, - заверыў Святы Айцец.

01 кастрычніка 2022, 12:45