Пошук

Сустрэча з Прэзідэнтам Казахстана Сустрэча з Прэзідэнтам Казахстана 

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Казахстана

Папа прыляцеў у Казахстан. У 13.20 па мясцовым часе самалёт Airbus A330 італьянскай авіякампаніі Ita Airways з Пантыфікам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце ў Нур-Султане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пасля прывітання Апостальскім нунцыем у Казахстане, арцыбіскупам Фрэнсісам Чулікатам, Папа праехаў у прыёмную залу аэрапорта, дзе яго чакаў прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў, прадстаўнікі ўладаў, а таксама каталіцкія біскупы, якія служаць у гэтай краіны: арцыбіскуп Томаш Пэта з Астаны, біскуп Хазэ Луіс Мумбіела Сьера з Алматы, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Цэнтральнай Азіі, а таксама айцец Васыль Гавэра, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Казахстане і Цэнтральнай Азіі. Дзеці ў традыцыйных строях уручылі Пантыфіку кветкі. У VIP-зале аэрапорта ён правёў кароткую размову з кіраўніком дзяржавы.

Затым Святы Айцец накіраваўся на аўтамабіле ў Прэзідэнцкі палац у Нур-Султане, каб скласці візіт ветлівасці прэзідэнту і звярнуцца да прадстаўнікоў уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.
 

13 верасня 2022, 14:13