Пошук

Аўдыенцыя для членаў Таварыства швейцарскіх студэнтаў Аўдыенцыя для членаў Таварыства швейцарскіх студэнтаў 

Святы Айцец да студэнтаў: быць людзьмі, якія шукаюць Бога

Вучоба – гэта шлях, якім ідзём усё жыццё, - сказаў Папа, падчас аўдыенцыі для членаў каталіцкага Таварыства швейцарскіх студэнтаў. Сустрэча адбылася 12 верасня 2022 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік заўважыў, што дэлегацыя прыбыла ў Рым з нагоды 75-годдзя кананізацыі Мікалая з Флюэ, нябеснага апекуна Швейцарыі і студэнцкага аб’яднання. У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на аналогію, якая ёсць паміж студэнтамі і пілігрымамі: вучоба – гэта шлях, а на працягу ўсяго жыцця трэба захоўваць “дух вучня”.

Францішак нагадаў, што адукацыя дапамагае чалавеку нарадзіцца нанова. У гэтым сэнсе Езус Хрыстус – найвялікшы настаўнік у гісторыі, бо праз любоў Айца і дзейнасць Святога Духа дапамагае нам нарадзіцца з вышыні, дапамагае новаму чалавеку выйсці са шкарлупіны старога, вызваляе з няволі ўласнага “я” і адкрывае на паўнату жыцця ў адзінстве з Богам, іншымі, стварэннем і самімі сабой.

Папа параіў сваім гасцям заўсёды заставацца людзьмі, якія шукаюць Бога. “Ці з’яўляецеся вы “студэнтамі” Божага слова? Ці прысвячаеце ваш час чытанню Бібліі, Евангелля?”, - спытаў ён, падкрэсліваючы, што важна адчуваць сябе вучнямі Езуса, слухаць Яго, задаваць Яму пытанні, разважаць над Яго словамі і ўчынкамі.
 

12 верасня 2022, 14:15