Пошук

Нур-Султан. Сустрэча Францішка з езуітамі Нур-Султан. Сустрэча Францішка з езуітамі 

Нур-Султан: Францішак размаўляў з сабратамі-езуітамі

Блізкасць і экуменізм сталі ключавымі тэмамі асабістай сустрэчы Францішка з чальцамі Таварыства Езуса. Яна прайшла 15 верасня 2022 года раніцай у Апостальскай нунцыятуры ў Нур-Султане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Час, адзначаны братэрствам і глыбокай шчырасцю, як звычайна падчас міжнародных паездак”, - так пра ход размовы, якая доўжылася каля гадзіны з чвэрцю, паведаміў ксёндз Антонія Спадара, галоўны рэдактар езуіцкага часопіса La Civiltà Cattolica.

На сустрэчы прысутнічалі 19 з 25 сабратаў расійскага рэгіёна, які ўключае Беларусь, Расію, Кыргызстан і Таджыкістан. У Казахстане езуіты не працуюць.

Ксёндз Спадара назваў размову “вельмі братэрскай, свабоднай і шчырай”. Абмяркоўваліся актуальныя геапалітычныя праблемы з моцным акцэнтам на душпастырскім вымярэнні. “Папа з увагай паставіўся да невялікіх, але вельмі дынамічных Касцёлаў, як тыя, што знаходзяцца на тэрыторыі расійскага рэгіёна, заклікаючы езуітаў звяртаць увагу ў першую чаргу на “блізкасць” з выразнай спасылкай на іх місію”, - пракаментаваў удзельнік сустрэчы.

Падчас сустрэчы Францішка з езуітамі ў Нур-Султане
Падчас сустрэчы Францішка з езуітамі ў Нур-Султане

Яшчэ адной ключавой тэмай стаў “экуменізм”, фундаментальны выклік у рэгіёне Азіі, дзе католікі застаюцца меншасцю.

Італьянскі езуіт адзначыў, што і ў гэты раз стыль камунікацыі Пантыфіка з сабратамі адрозніваўся свабодай і сумленнасцю, з якой кожны з іх гаварыў пра сябе і пра тое, як ён успрымае палітычную сітуацыю і Касцёл.

На сустрэчы прысутнічалі езуіты, якія працуюць у беларускім Віцебску, – ксёндз Клеменс Верт і ксёндз Віктар Жук.
 

15 верасня 2022, 10:44