Пошук

Кардынал Джавані Анджэла Бэчу Кардынал Джавані Анджэла Бэчу 

Францішак выказаў удзячнасць за служэнне кардынала Бэчу

Святы Айцец павіншаваў кардынал Джавані Анджэла Бэчу з 50-годдзем святарскага пасвячэння. Папскі ліст быў зачытаны падчас Імшы, якую юбіляр цэлебраваў у парафіі Санта-Сабіна-Патада ў дыяцэзіі Ац’еры на Сардзініі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У тэксце ад 8 жніўня 2022 года Пантыфік дзякуе прэфекту-эмерыту былой Кангрэгацыі па справах кананізацыі за яго доўгае служэнне, руплівасць падчас дыпламатычных місій на карысць Святога Пасаду, адказнасць у сведчанні ўчынкамі аб слове Евангелля, працу дзеля дабра Касцёла.

4 верасня 2020 года Францішак прыняў адстаўку кардынала Бэчу з пасады прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі і з правоў, звязаных з годнасцю кардынала. Гэта адбылося на фоне фінансавага скандалу, звязанага з ватыканскімі інвестыцыямі ў здзелку з нерухомасцю ў Лондане, у выніку чаго Святы Пасад страціў мільёны еўра ў выглядзе ганарараў, выплачаных пасрэднікам.

У Вялікі чацвер, 1 красавіка 2021 года, Папа цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў капліцы прыватных апартаментаў кардынала Бэчу ў палацы Сант-Уфіцыа.
 

20 верасня 2022, 11:44