Пошук

Маці Божая Чэнстахоўская Маці Божая Чэнстахоўская 

Папа даверыў Маці Божай Чэнстахоўскай лёс Еўропы і свету

Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на агульнай аўдыенцыі 17 жніўня 2022 года, з просьбай аб малітве за мір і згоду ў свеце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што ў гэтыя дні тысячы пешых пілігрымаў прыходзяць у санктуарый на Яснай Гары, “молячыся аб міры і згодзе ў свеце”, і “сярод іх шмат украінцаў, якія знайшлі гасцінны дом” у Польшчы. “Даверым Чорнай Мадонне лёс Еўропы і свету”, - заклікаў ён.

Пазней, у самым канцы сваёй традыцыйнай сустрэчы з вернікамі, Пантыфік прызнаўся, што ён пастаянна думае пра Украіну. “Давайце не забываць пра гэтых змучаных людзей!”, - звярнуўся ён да сабраных у Зале Паўла VI.
 

17 жніўня 2022, 10:40